Павялічаны стаўкі падатку на здачу жылля ў арэнду
Кожны чалавек, які здае кватэру або пакой, павінен плаціць падатак. Прычым стаўкі падатку ў Віцебску залежаць ад месцазнаходжання жылья, якое здаецца. Цяпер для арэндадаўцаў абласнога цэнтра плацеж складзе ад 190 да 210 тысяч у месяц за кожны пакой, які здаецца.
У Віцебску павялічаны стаўкі падатку на здачу жылья ў арэнду.
У першай эканамічна-планіровачнай зоне заўсёды дзейнічаў самы высокі падаходны падатак. Цяпер у гэтым раёне здача жылья ўнаём будзе каштаваць арэндадаўцам яшчэ на 30 тысяч больш, чым раней, – 210 тысяч рублёў у месяц за кожны пакой.
Падатак у другой эканамічна-планіровачнай зоне складае 200 тысяч рублёў у месяц (раней 170 тысяч).
Гаспадары кватэр у трэцяй зоне павінны будуць штомесяц плаціць за кожны пакой, які здаецца, па 190 тысяч рублёў. Для іх стаўка таксама вырасла на 30 тысяч.
Звяртаем увагу, што аплата падаходнага падатку ажыццяўляецца штомесяц да 1 чысла месяца, за які ажыццяўляецца аплата (напрыклад: за люты – да 1 лютага і г.д.), – растлумачыла першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Першамайскім раёне Віцебска Людміла Дубініна. – Пры аплаце падатку (у любым банку) пазначаецца П.І.Б. уласніка жылога памяшкання, якое здаецца, і яго УНП (уліковы нумар плацельшчыка). У выпадку несвоечасовай аплаты падаткаў і пені інспекцыя мае права падаць іск у суд на прымусовае спагнанне падаткаў і пені.
Рэквізіты для аплаты фіксаванага падатку на жыльлё, якое здаецца: р/рахунак 3602302000057, філіял № 200 АСБ «Беларусбанк», МФА 635, код плацяжу 00101 – падаходны падатак за здачу кватэры ўнаём. Атрымальнік: Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў РБ па Віцебскай вобласці.
Даведкі па тэлефонах: 60-44-31, 60-44-32 (аддзел падаткаабкладання фізічных асоб).