Павялічыць колькасць працоўных месцаў плануюць у швейнай майстэрні №5 КУПП «Віцебчанка», якая працуе ў Гарадку

На швейнай вытворчасці №5 КУВП «Віцебчанка», якая адкрыта ў Гарадку, у асноўным выконваюць падрыхтоўчыя аперацыі для галоўнага прадпрыемства, якое, як вядома, спецыялізуецца на пашыве верхняга адзення для дарослых і дзяцей, спецадзення і іншай прадукцыі. 

Напрыклад, буйны заказ паступіў на падрыхтоўку для цёплых куртак. Заработная плата ў працуючых — здзельна-прэміяльная, ёсць перспектывы яе павелічэння, паколькі расце майстэрства швачак, а з ім і аб'ём вытворчасці. Кіраўніцтва прадпрыемства плануе павялічыць колькасць працоўных месцаў з 17 да 25, а навучанне можа праводзіцца на месцы з прысваеннем разраду.

Наталля Драздоўская, «Віцьбічы».