Ужо сёння ў вобласці практычна ліквідавана чарга ў дамы-інтэрнаты, а да 2015 года будуць вырашаны ўсе пытанні, звязаныя з абнаўленнем іх матэрыяльна-тэхнічнай базы

Безбарьерным асяроддзем варта забяспечыць усе аб'екты сацыяльнай сферы, школы, жылыя дамы. Людзям з інваліднасцю павінна быць прадастаўлена магчымасць адаптавацца да працы, прайсці прафесійнае навучанне, атрымаць працу. Гэтыя і іншыя задачы былі пастаўлены на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, на якім разглядаліся пытанні выканання Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады.

Устойлівы рост колькасці пажылых грамадзян і інвалідаў у структуры насельніцтва патрабуе ўдасканалення сістэмы іх дзяржаўнай падтрымкі. Асабліва гэта актуальна для Віцебшчыны, дзе ўжо цяпер практычна кожны трэці жыхар старэйшы за пенсійны ўзрост.
— Неабходна ў значнай ступені перагледзець многія падыходы, звязаныя з сацыяльным забеспячэннем, — падкрэсліў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец.

За апошнія гады ў гэтым напрамку зроблена нямала. У 2012-м было асвоена 66 мільярдаў рублёў. Праведзены абследаванні ўмоў жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, пацярпелых ад наступстваў войнаў, адзінокіх грамадзян, інвалідаў І і ІІ груп. У выніку 77 тысяч 537 чалавек атрымалі дапамогу ў рамонце жылля, печанай ацяплення, электраправодкі, устаноўцы АПІ на агульную суму 1,7 мільёна рублёў. Павялічылася колькасць 80-гадовых грамадзян і інвалідаў І групы, за якімі ўстаноўлены догляд з выплатай адпаведных дапамог. Аднак з'явілася праблема: у асобных выпадках атрымальнікі дапамог замест таго, каб выконваць узятыя на сябе абавязкі, адпраўляюцца на заробкі ў Расію. Падобныя факты недапушчальныя, і кантроль будзе ўжосточаны.

— Трэба вельмі строга падыходзіць да прызначэння дапамог, — адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна, якая прымала ўдзел у пасяджэнні.

— Перш за ўсё – установам аховы здароўя пры выдачы даведак аб тым, што чалавек
старэйшы за 80 гадоў мае патрэбу ў пастаянным доглядзе. Сацыяльныя паслугі ў вобласці прадастаўляюць 27 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Райисполкомы сумесна з ТЦСАН унедряюць новыя формы сацыяльнай работы: так, у Глыбокскім, Аршанскім і Чашніцкім раёнах створаны «Дамы сезоннага пражывання»; у Лепельскім, Чашніцкім, Шаркаўшчынскім для бабуль і дзядуляў арганізавана дзейнасць прыёмных (часовых) сем'яў; у Расонскім і Полацкім функцыянуюць аддзяленні дзённага знаходжання. У 2012 годзе вялікая ўвага да гэтага пытання надавалася таксама ў Гарадоцкім раёне.

— Тут дзейнічаюць 12 «Дамоў сумеснaга пражывання», дзе зімуюць пажылыя людзі, —
расказаў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага
аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў. — Па сутнасці, гэта яшчэ адно аддзяленне кругласутачнага знаходжання. Але калі выдаткі на ўтрыманне аддзялення – каля 900 мільёнаў рублёў, то затраты на зарплату сацработніка, які абслугоўвае такі дом, — 23 мільёны. Лічу, што пералічаныя формы сацыяльнага абслугоўвання мэтазгодна ўнедрыць у кожным раёне. Таксама трэба актыўней прыцягваць валанцёраў, ствараць групы ўзаемадапамогі па аказанні розных відаў паслуг грамадзянам, якія маюць патрэбу, па месцы жыхарства.

У вобласці створана сістэма медыцынскай рэабілітацыі пажылых грамадзян і інвалідаў,
унедряюцца сучасныя рэабілітацыйныя тэхналогіі. У 2013 годзе прадугледжваецца працаўладкаванне 280 беспрацоўных інвалідаў за кошт броні, фінансаванне (кампенсацыя) затрат на стварэнне (захаванне) 30 спецыялізаваных рабочых
месцаў, арганізацыя адаптацыі да працоўнай дзейнасці 45 інвалідаў. На гэтыя мэты запланавана вылучыць 5,5 мільярда рублёў. Міністр працы і сацыяльнай абароны асабліва адзначыла: паколькі ўсе затраты, звязаныя з працаўладкаваннем людзей з абмежаванымі магчымасцямі, кампенсуюцца, то наймальнік пры гэтым нічога не губляе — толькі дае магчымасць чалавеку папрацаваць у калектыве і, магчыма, застацца ў ім у далейшым.

Задачу па абавязковым забеспячэнні ўсіх аб'ектаў сацыяльнай сферы, школ, жылых дамоў безбар'ерным асяроддзем (асабліва для калясачнікаў) паставіў на найбліжэйшую перспектыву Аляксандр Косінец. Таксама губернатар распарадзіўся, каб усім людзям з інваліднасцю была прадастаўлена магчымасць адаптавацца да працы, прайсці прафесійнае навучанне, атрымаць працу.

У мінулым годзе ў вобласці завяршыўся першы этап маштабных работ па будаўніцтве, капітальным рамонце, рэканструкцыі, абнаўленні матэрыяльнай базы стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання. Усяго ў стацыянарныя ўстановы інтэрнатнага тыпу закуплена аўтатранспарту, пральнага, медыцынскага і тэхналагічнага абсталявання ў 2,5 раза больш, чым за апошнія 10 гадоў. Для паляпшэння ўмоў пражывання ўкараняюцца новыя формы сацыяльнага абслугоўвання, актыўна выкарыстоўваецца перадавы замежны вопыт. Прадастаўляюцца паслугі па кароткатэрміновым, часовым і платным прабыванні. Аддзяленне павышанай камфортнасці малой умяшчальнасці ў гэтым годзе прадугледжваецца адкрыць у Віцебскім доме-інтэрнаце. На думку Марыяны Шчоткінай, у перспектыве ў Беларусі з'явяцца прыватныя ўстановы павышанай камфортнасці.
Аляксандр Косінец у цэлым даў высокую ацэнку работам, праведзеным па рамонце і рэканструкцыі, абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы дамоў-інтэрнатаў, аднак запатрабаваў паскорыць іх тэмп і аб'ёмы, каб цалкам завяршыць да 2015 года.

«Віцебскі рабочы»