Ужо ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў
З-за анамальнай спёкі больш за 60% ляснога фонду вобласці трапляе ў 4-ы клас небяспекі гарэння.
– Ва ўсіх раёнах уведзены забарону на наведванне лясоў, а МНС перайшло на ўзмоцнены рэжым нясення службы, – паведаміў першы намеснік начальніка абласнога УМНС Алік Ганчароў. – Створаны 23 зводныя атрады па тушэнні пажараў у прыродных экасістэмах. Штодня 245 работнікаў МНС вобласці ўдзельнічаюць у рэйдавых праверках і маніторынгу сельгасаб'ектаў, торфапрадпрыемстваў, баз адпачынку, аздараўленчых лагераў, садаводчых таварыстваў, населеных пунктаў у лясной зоне і паблізу торфамасіваў.
На сённяшні дзень у вобласці зафіксавана 13 лясных і тарфяных пажараў на тэрыторыі парадку 10 га. Асноўная прычына – парушэнне патрабаванняў бяспекі грамадзянамі. За такія дзеянні або наведванне лесу ў перыяд забароны прадугледжаны штраф да 25 базавых велічынь. Калі прычынена шкода – да 50 БВ.
Кацярына Князева, "Віцебскія весці"