УЗНАГАРОДЖАННІ

Прынята рашэнне ўзнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта: Лаппо Людмілу Уладзіміраўну, галоўнага інжынера Аршанскага філіяла вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Элект» Грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё Грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку»; Дзербянёву Вераніку Васільеўну, старшага пракурора аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за дазнаннем, Падворнага Максіма Міхайлавіча, пракурора Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, за добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, прафесіяналізм, абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян; Кавалёву Раісу Мікалаеўну, начальніка фінансавага аддзела Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у развіццё фінансавай сістэмы.