У 2012 годзе павялічыўся аб'ём паставак з Віцебскай вобласці за мяжу кабельнай прадукцыі, сілавых установак, фітынгаў, плінтусаў з ПВХ, ветэрынарных прэпаратаў.
Экспарт тавараў у цэлым па тэрыторыі вырас амаль удвая ў параўнанні з мінулым годам і склаў больш за 3373 мільёнаў долараў. Па гэтым паказчыку і памеры станоўчага сальда таварамі без уліку нафты і нафтапрадуктаў і рэспубліканскіх арганізацый Віцебшчына мае лепшы паказчык у краіне.
Адправіліся на замежны рынак і новыя віды прадукцыі, сярод якіх лёгкія дахавыя шклаткані ААТ «Полацк-Шкловалакно», металічныя проціпажарныя дзверы ад «Белсплату», сухая дэмінералізаваная сыроватка Верхнядзвінскага масласырзавода, мэбля з натуральнай драўніны «Фабрыкі ЭкаДрэўМэбля». Усяго ў ліку прыдзвінскіх экспарцёраў 707 арганізацый.