У 2013 годзе дапаможнікі на дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў вырастуць удвая

Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў падчас брыфінгу з журналістамі.


Адпаведны законапраект уступіў у сілу з 1 студзеня. Адной з новацый дакумента з'яўляецца змяненне механізму разліку штомесячных выплат. Памер дапамогі будзе прывязаны не да бюджэту пражытачнага мінімуму, а да сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў па краіне. Яго памер будзе дыферэнцыравацца ў залежнасці ад колькасці дзяцей, якія выхоўваюцца ў сям'і.


Асноўныя атрымальнікі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў Віцебскай вобласці – гэта сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, сярод якіх шматдзетныя (24 працэнты ад агульнай колькасці прызначэнняў), няпоўныя (30 працэнтаў), якія выхоўваюць аднаго ці двух непаўналетніх дзяцей (16 працэнтаў). Астатнія 20 працэнтаў складаюць адзінокія грамадзяне.

 «ВР»