У 2014 годзе на заходнім участку беларускай мяжы адкрыюцца пасля рэканструкцыі два пункты пропуску, адзін з іх — «Урбаны» ў Браслаўскім раёне.
Як паведаміў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Баечка, ужо распрацаваны тэхнічныя заданні па правядзенні рэканструкцыі яшчэ на васьмі пунктах. Асноўнай мэтай работ з'яўляецца павышэнне прапускной здольнасці.

— У цяперашні час дзяржпагранкамітэт актыўна працуе над стварэннем інтэграванай сістэмы аховы дзяржаўнай мяжы, — падкрэсліў Аляксандр Баечка. — Пры гэтым улічваецца адпаведны досвед краін блізкага і далёкага замежжа. Дарэчы, адным з напрамкаў такой дзейнасці стане развіццё авіяцыі, для чаго ведамства плануе закупіць верталёты.
Падрыхтавала Анастасія БУТ.
“Віцебскі рабочы”