У адміністрацыі СЭЗ «Віцебск» зарэгістраваны 50-ы рэзідэнт

У адміністрацыі СЭЗ «Віцебск» зарэгістраваны 50-ы рэзідэнт – таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелБанка» з расійскім капіталам. Прадпрыемства будзе рэалізоўваць інвестыцыйны праект па вытворчасці цэльнацягнутых і зборных алавяных банкаў для харчовых прадуктаў.

Пад размяшчэнне вытворчасці, паведамляюць у адміністрацыі, выбраны дзве пляцоўкі ў Віцебску: першым і другім сектарах свабоднай эканамічнай зоны.

На пачатковым этапе сыравіна будзе закупляцца ў краінах Еўрапейскага саюза, а з запускам Міёрскага металапракатнага завода плануецца перайсці на айчынную сыравіну.

Гатовая прадукцыя ў поўным аб'ёме будзе пастаўляцца за мяжу.

"Віцьбічы".