У красавіку ў Віцебску пройдзе кастынг праекта "X-Factor"

В апреле в Витебске пройдёт кастинг проекта "X-Factor"
Белтэлерадыёкампанія стала ўладальнікам правоў на папулярнае вакальнае шоў "X-Factor" у Рэспубліцы Беларусь. Ужо з сярэдзіны сакавіка творчая каманда медыяхолдынгі ў межах нацыянальнага кастынгу шукае таленты ў Беларусі. 

9 і 10 красавіка ў Цэнтры культуры "Віцебск" ( вул. Маякоўскага, 1) адбудзецца кастынг праекта. 

Паспрабаваць свае сілы могуць усе ахвотныя ад 16 гадоў і старэй. Прэтэндэнтаў будуць ацэньваць у 4 катэгорыях: дзяўчаты ад 16 да 24 гадоў, хлопцы ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 гадоў і старэй, а таксама вакальныя калектывы.

За навінамі праекта можна сачыць у Facebook і Instagram. Праект таксама прадстаўлены ў "Аднакласніках", "Вконтакте", TikTok і на YouTube. 

Убачыць X-Factor у тэлеэфіры гледачы "Беларусь 1" змогуць восенню. Усяго запланавана 17 выпускаў праекта. Пераможцу шоў гледачы абяруць напярэдадні Новага года.