У Беларусі 2014-ы абвешчаны Годам гасціннасці
У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая ўлічвае геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнага гонару і павагі да Айчыны 2014 год у Беларусі абвешчаны Годам гасціннасці. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 снежня.
Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года гасціннасці і забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па іх выкананні.
Абвяшчэнне Года гасціннасці будзе спрыяць засяроджванню намаганняў дзяржаўных органаў, арганізацый і грамадзян на развіцці і эфектыўным выкарыстанні турыстычных магчымасцей Беларусі і арганізацыі на высокім узроўні прыёму замежных гасцей, якія прыбудуць на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мерапрыемствы чэмпіянату свету па хакеі.
Алена Сыс, "Віцебскія весці"