У Беларусі будзе скарочана колькасць абавязковых да прымянення першасных уліковых дакументаў
16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будзе скарочана колькасць абавязковых да прымянення першасных уліковых дакументаў. Адпаведны ўказ №114 "Аб некаторых пытаннях прымянення першасных уліковых дакументаў" 15 сакавіка падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах рэалізацыі асобных мерапрыемстваў Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі ад 31 снежня 2010 года №4.
Указ прадугледжвае значнае скарачэнне абавязковых да прымянення першасных уліковых дакументаў, памяншэнне колькасці абавязковых звестак у іх і непрымяненне адміністрацыйнай адказнасці за адсутнасць і (або) указанне недакладных звестак, якія не з'яўляюцца абавязковымі, у гэтых дакументах.
Прыняцце дадзенага ўказа дазволіць спрасціць бухгалтарскі ўлік суб'ектаў гаспадарання, павысіць яго аўтаматызацыю, лібералізаваць прадпрымальніцкую дзейнасць, палепшыць інвестыцыйны клімат у краіне і павысіць пазіцыю Беларусі ў рэйтынгу краін па ўмовах вядзення бізнесу.
Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2011 года.-0-