У Беларусі змяняецца парадак устанаўлення і прымянення мінімальнай заработнай платы

З 4 жніўня 2014 г. уступае ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 24.04.2014 № 134-З «Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях мінімальнай заработнай платы», у адпаведнасці з якім выкладзена ў новай рэдакцыі артыкул 59 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і Закон Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2002 № 124-З «Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы».

Такім чынам, артыкул 59 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь выкладзены ў наступнай рэдакцыі:

«Мінімальная заработная плата (месячная і гадзінная) - дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік обязан прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора. Парадак устанаўлення і павышэння мінімальнай заработнай платы вызначаецца заканадаўствам».

У новай рэдакцыі Закона № 124-З, якая ўступае ў сілу з 4 жніўня 2014 г., вызначана, што памер месячнай мінімальнай заработнай платы ўстанаўліваецца Саветам Міністраў РБ штогод з 1 студзеня з улікам суадносін памераў месячнай мінімальнай заработнай платы і мінімальнага спажывецкага бюджэту, а таксама іншых паказчыкаў, а: памер гадзіннай мінімальнай заработнай платы вызначаецца наймальнікам шляхам дзялення памеру месячнай мінімальнай заработнай платы на суадносіны разліковай нормы працоўнага часу каляндарнага года, устаноўленай для адпаведных катэгорый работнікаў наймальнікам у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы, і колькасці месяцаў каляндарнага года.

У новай рэдакцыі Закона № 124-З таксама замацавана норма аб тым, што месячная мінімальная заработная плата на працягу года падлягае індэксацыі ў парадку, прадугледжаным для індэксацыі даходаў, атрыманых з бюджэтных крыніц, у адпаведнасці з заканадаўствам аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі, а таксама абавязак наймальніка па змяненні гадзіннай мінімальнай заработнай платы ў выпадку змянення памеру месячнай мінімальнай заработнай платы (у т.л. у сувязі з яе індэксацыяй).

Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены іншы памер месячнай мінімальнай заработнай платы, але не ніжэйшы за памер месячнай мінімальнай заработнай платы, устаноўлены ў адпаведнасці з Законам № 124-З.

У новай рэдакцыі Закона № 124-З прадугледжана, што работніку, у якога памер налічанай заработнай платы аказаўся ніжэйшым за памер мінімальнай заработнай платы (месячнай і гадзіннай), наймальнік абавязаны зрабіць даплату да памеру мінімальнай заработнай платы (месячнай і гадзіннай). Пры вызначэнні сумы такой даплаты ў памер налічанай заработнай платы работніка не ўлічваюцца выплаты кампенсуючага характару і выплаты, не звязаныя з выкананнем работнікам абавязкаў, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора. Пералік названых выплат устанаўліваецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне аплаты працы.

У арт.9 новай рэдакцыі Закона № 124-З замацавана норма аб тым, што спрэчкі па пытаннях прымянення заканадаўства аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы разглядаюцца камісіяй па працоўных спрэчках і (або) судом.

Намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы

Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Галіна ГАЛАЙ