У Беларусі на 11% павышаны памеры ўсіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі
18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 жніўня падпісаў указ №425 "Аб павелічэнні памераў усіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Павышэнне памераў стыпендый на 11% дазволіць устанавіць іх узровень для студэнтаў ВНУ - ад Br113,8 тыс. да Br182,1 тыс., навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, - ад Br95,5 тыс. да Br152,8 тыс.
Пераразлік стыпендый будзе праведзены з 1 чэрвеня 2010 года. Указ прыняты з мэтай далейшага павышэння сацыяльнай абароны навучэнцаў і студэнтаў.-0-