У Беларусі пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе "Прадпрымальнік года"
Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы свайго знаходжання або месцы жыхарства) - у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў Мінска.
Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2020 года. Удзел у конкурсе бясплатны.
У міністэрстве адзначылі, што сёлета будуць падведзены вынікі і вызначаны найбольш эфектыўныя бізнесы 2019 года. "Правілы конкурсу крыху змяніліся, дадалася новая намінацыя выключна для індывідуальных прадпрымальнікаў - "Эфектыўны індывідуальны бізнес". Таксама пашырыліся магчымасці ўдзелу буйнога бізнесу ў намінацыі "Стабільны поспех". Нязменнымі засталіся асноўныя падыходы: у конкурсе ўдзельнічаюць людзі і кампаніі, якія самі падаюць свае заяўкі, а іх эфектыўнасць вызначаецца на падставе аб'ектыўных крытэрыяў", - растлумачылі ў прэс-службе ведамства.