У Беларусі пачынаецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты
Збіраць подпісы будуць 15 ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у ЦВК прэтэндэнтамі на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Каб вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты, трэба заручыцца падтрымкай не менш як 100 тыс. дарослых грамадзян Беларусі, якія валодаюць выбарчым правам.
Паставіць подпіс можна за некалькі кандыдатур, але за адну і тую ж – толькі раз. Члены ініцыятыўных груп маюць права знаёміць выбаршчыкаў з біяграфіяй прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта, але інфармацыйныя і іншыя матэрыялы аб іх не раздаюцца.
З улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі зборшчыкі подпісаў павінны прытрымлівацца рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя па пытаннях прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі: насіць маскі, апрацоўваць рукі антысептыкам і г.д.
Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Па каляндарным плане вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя – з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарнай агітацыі. датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі выбараў ЦВК павінен падвесці не пазней 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, па плане павінен прайсці не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін, гэта значыць 23 жніўня.