У Беларусі няма планаў па скарачэнні бюджэтных выдаткаў на сацыяльную сферу - У.Андрэйчанка
16 сакавіка, Мінск /Кацярына Нячаева — БЕЛТА/. У Беларусі няма планаў па скарачэнні бюджэтных расходаў на сацыяльную сферу. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
Каментуючы з'яўленыя ў апошні час у некаторых СМІ чуткі аб тым, што дзяржава будзе нібыта павялічваць падтрымку рэальнага сектара эканомікі за кошт скарачэння расходаў на сацыяльную сферу, Уладзімір Андрэйчанка сказаў, што "размовы такія чуў", але лічыць іх "проста домысламі". "Ніякага ўрэзання бюджэтнай сферы не будзе", — запэўніў ён, падкрэсліўшы, што бюджэтам на гэты год прадугледжаны рост расходаў на бюджэтную сферу на 35%.
На думку Уладзіміра Андрэйчанкі, усім жыхарам Беларусі варта правільна расцэньваць асаблівую ўвагу, якую дзяржава ў апошні час надае тэме падтрымкі рэальнага сектара эканомікі, мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Спікер перакананы, што такая падтрымка неабходная. "Калі не будзем развіваць вытворчасць, ісці па інавацыйным шляху развіцця... Без гэтага немагчыма падняць на больш высокі ўзровень сацыяльную сферу. Сёння ў прадукцыі, якая вырабляецца, вялікую ўдзельную вагу займаюць сыравіна, матэрыялы, а нам трэба, каб была вялікая ўдзельная вага інтэлекту, ведаў", — канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-