У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя. Як будуць выглядаць новыя грошы?
У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя. Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта краіны, Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ №450 "Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь".
Дакументам пастанаўляецца правесці з 1 ліпеня 2016 года дэнамінацыю афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь і правесці замену па 31 снежня 2016 года грашовых знакаў узору 2000 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні, у выглядзе банкнот на грашовыя знакі ўзору 2009 года ў выглядзе банкнот і манет у суадносінах Br10 тыс. у узорах 2000 года да Br1 у грашовых знаках узору 2009 года. Усяго з 1 ліпеня 2016 г. у абарачэнне будуць выпушчаны сем наміналаў банкнот – 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, і восем наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі.
Памятныя банкноты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам, з 1 ліпеня 2016 года падлягаюць прыёму пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў у суадносінах, пазначаных вышэй, памятныя і зліткавыя (інвестыцыйныя) манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацбанкам, падлягаюць прыёму па наміналах пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў. Указам устанаўліваецца, што 1 беларускі рубель узору 2009 года роўны 100 беларускім капейкам узору 2009 года. З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года грашовыя знакі ўзору 2000 года і грашовыя знакі ўзору 2009 года знаходзяцца ў паралельным абарачэнні і абавязковыя да прыёму пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў у пазначаных вышэй суадносінах. Пры гэтым абмяняць старыя грашовыя знакі на новыя можна будзе: з 1 студзеня 2017 г. па 31 снежня 2019 г. уключна – у Нацыянальным банку, банках і небанкоўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь; з 1 студзеня 2020 г. па 31 снежня 2021 г. уключна – у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.
Нацбанк расказаў, дзе можна будзе абмяняць старыя грошы на новыя
З 1 ліпеня 2020 года па 31 снежня 2021-га уключна старыя грошы на новыя можна будзе абмяняць толькі ў Нацыянальным банку. З 1 студзеня 2022 года грашовыя знакі ўзору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі. З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года вытворцы, прадаўцы, пастаўшчыкі, выканаўцы і іх прадстаўнікі пры прадастаўленні спажыўцам інфармацыі аб прапанаваных таварах (работах, паслугах) обвязаны паказваць цэны (тарыфы) у грашовых знаках узору 2000 года і грашовых знаках узору 2009 года.
Нацыянальнаму банку даручана забяспечыць выпуск у абарачэнне грашовых знакаў узору 2009 года і вывад з абарачэння грашовых знакаў узору 2000 года з улікам палажэнняў указа. Аб дэнамінацыі беларускага рубля і якімі будуць новыя грошы, Аляксандр Лукашэнка казаў яшчэ 2 красавіка 2014 года, размаўляючы ў Баранавічах з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод".
БЕЛТА.