У Беларусі з 1 студзеня змяніліся тарыфы на электраэнергію
У Беларусі з 1 студзеня змяніліся тарыфы на электрычную энергію. Гэта вынікае з пастановы Саўміна №1269 ад 30 снежня 2014 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Пастанова ўступіла ў сілу 1 студзеня. Для аплаты за 1 кВт·г у жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, будзе прымяняцца аднаставачны тарыф Br801,1. Дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах устаноўлены ў памеры Br560,8 для мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) і Br1602,2 – для максімальных (з 17.00 да 22.00).
Тарыф на электраэнергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з прысаеднaнай (сумарнай) магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) устаноўлены ў памеры Br942,5 за 1 кВт·г, у астатні час сутак – Br2827,5.
Электраэнергія, за выключэннем выпадкаў, згаданых вышэй, будзе каштаваць Br942,5 за 1 кВт·г, а дыферэнцыраваны тарыф складзе Br659,8 для мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) і Br1885 для максімальных (з 17.00 да 22.00).
У пастанове гаворыцца і пра тарыфы (цэны) на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Што тычыцца тарыфу на электраэнергію, то ў гэтым выпадку ён складае Br1 467,5 за 1 кВт·г. Дыферэнцыраваны тарыф – Br1027,3 за 1 кВт·г з 22.00 да 17.00, Br2 935 – у іншы час.
Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння, які цалкам пакрывае затраты, складае Br466119,8 за 1 Гкал. Калі выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, то тарыф на прыродны газ - Br2588 за 1 куб.м. Калі такіх прыбораў няма, пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) на аднаго жыльца ў месяц будзе налічвацца па Br20700. У выпадку, калі ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, - Br59500 на аднаго чалавека. Для тых, у каго ёсць газавая пліта, але няма ні цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, ні індывідуальнага газавага воданагравальніка, - Br33650 на жыльца. Калі ў жылым памяшканні ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, то за 1 кв.м агульнай плошчы штомесяц будзе налічвацца па Br20704.
Звадкаваны газ, калі ёсць прыборы індывідуальнага ўліку, будзе каштаваць Br32632 за 1 куб.м. Калі такі газ выкарыстоўваюць без лічыльнікаў, то пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) на аднаго пражываючага ў месяц прыпадае па Br97900. Калі ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння - Br277400 за жыльца. Калі няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка - Br130550. У выпадку, калі ёсць індывідуальны газавы ацяпляльны прыбор, - Br97896 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц.
Тарыф на газ у балонах вагой 21 кг (у выпадках, устаноўленых заканадаўствам, і звыш нормаў спажывання, устаноўленых аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам) - Br10100 за 1 кг. Адзін балон каштуе Br212100. Для індывідуальных рэзервуарных установак (вадкая фаза) 1 кг каштуе Br14195.