У Беларусі з 1 лістапада павышаюцца пенсіі
У Беларусі з 1 лістапада павышаюцца пенсіі. Адпаведны ўказ №478 "Аб павышэнні пенсій" Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 кастрычніка, паведаміла прэс-служба Прэзідэнта.
З 1 лістапада 2013 года будзе праведзена карэкціроўка фактычнага заробку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій.
У выніку працоўныя пенсіі грамадзян павялічацца ў сярэднім на 5,1%.