У Беларусі тарыфная стаўка першага разраду з 1 верасня павышаецца на 4% да Br260 тыс.
У Беларусі тарыфная стаўка першага разраду з 1 верасня бягучага года павышаецца з Br250 тыс. да Br260 тыс., або на 4%. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №767 ад 30 жніўня "Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Прыняцце гэтай пастановы дазволіць павысіць узровень заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы, адзначылі ў прэс-службе.
Вераснёўскае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду - трэцяе ў бягучым годзе. З мэтай павышэння ўзроўню заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый і частковай кампенсацыі расходаў, выкліканых ростам індэкса спажывецкіх цэн, яна павысілася з 1 студзеня з Br225 тыс. да Br240 тыс. З 1 красавіка тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, была ўстаноўлена ў памеры Br250 тыс.
Алена Прус - БЕЛТА