У Беларусі часцей сустракаюцца выпадкі махлярства з банкаўскімі карткамі. Як не стаць ахвярай зламыснікаў?

Інфармацыя аб найбольш распаўсюджаных метадах несанкцыянаванага доступу да банкаўскіх плацежных карт і рахункаў і рэкамендацыі па прадухіленні злачынстваў

У цяперашні час найбольш распаўсюджанымі метадамі сацыяльнай інжынерыі у зламыснікаў з'яўляюцца:

·         метад выманьвання рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак з выкарыстаннем узламаных акаўнтаў сяброў у сацыяльных сетках, калі ад імя сябра просяць паведаміць рэквізіты карткі або здзейсніць пэўныя дзеянні па пераводзе грашовых сродкаў з дапамогай сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання;

·         метад з ”лжэ-пакупніком“, калі зламыснік пад выглядам пакупніка звязваецца з кліентам банка – прадаўцом (які размясціў аб'яву аб продажы тавару ў інтэрнэце) і пад падставай унясення залогу перад купляй тавару прадастаўляе прадаўцу спасылку на махлярскі сайт (візуальна падобны на афіцыйны сайт банка) для атрымання грашовага пераводу;

·         вішынг – від махлярства, які заключаецца ў тым, што зламыснік, выкарыстоўваючы тэлефонную камунікацыю і гуляючы пэўную ролю (напрыклад, супрацоўніка банка), пад рознымі падставамі даведваецца ў трымальніка карткі канфідэнцыйную інфармацыю (рэквізіты карткі, нумар пашпарта, асабісты ідэнтыфікацыйны нумар, іншыя аўтэнтыфікацыйныя даныя, у тым ліку логіны, паролі, СМС-коды) або стымулюе да здзяйснення пэўных дзеянняў з рахункам або карткай;

·         метад з выкарыстаннем смартфона – пад падставай здзяйснення званка зламыснік просіць смартфон, непрыкметна ўсталёўвае на ім праграмнае забеспячэнне (рэгіструецца ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі, атрымлівае доступ для здзяйснення аперацый у сістэме разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай і г.п.) з дапамогай якога ажыццяўляе пераводы грашовых сродкаў (электронных грошай).

Звяртаем увагу, што для абароны грашовых сродкаў кліентаў у банка ёсць уся

неабходную інфармацыю. Банк не павінен пытацца ў вас ні рэквізіты карткі, ні пашпартныя даныя.

Таму НІКОЛІ НІКОМУ НЕ ПАВЕДАМЛЯЙЦЕ:

·         інфармацыю, размешчаную на вашай банкаўскай плацежнай картцы (на абодвух баках): нумар, дату, код;

·         коды, якія банк накіроўвае вам у выглядзе СМС, коды на асобнай картцы, выдадзенай у банку, логін і пароль, іншыя лічбавыя або літарныя коды;

·         пашпартныя даныя: нумар пашпарта, асабісты нумар і г.д.

У выпадку паступлення падобных званкоў НЕМЕДЗЯ завершыце размову, звярніцеся ў кантакт-цэнтр банка, які выпусціў картку (па нумары з афіцыйнага сайта банка або пазначаным на вашай картцы), раскажыце пра сітуацыю і далей дзейнічайце па рэкамендацыях супрацоўніка банка.

НІКОМУ НЕ ДАВАЙЦЕ ў рукі свой мабільны тэлефон і папярэдзьце пра гэта вашых блізкіх, асабліва дзяцей і асоб пажылога ўзросту!

Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Фота з адкрытых крыніц, носіць ілюстрацыйны характар.