У Беларусі спрошчваецца працэдура падачы ІП заяў на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі

У Беларусі спрошчана працэдура падачы індывідуальнымі прадпрымальнікамі заяў на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Гэта прадугледжана ўказам №355 "Аб унясенні дапаўнення і змянення ў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 г. №255", які выдаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прадастаўляе права аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму і Беларускаму фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры прыняцці рашэння аб аказанні дзяржаўнай падтрымкі індывідуальным прадпрымальнікам запытваць звесткі аб іх даходах у падатковым органе. Гэта дазволіць спрасціць працэдуру падачы індывідуальнымі прадпрымальнікамі заяў на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.

Да ўступлення ў сілу дадзенага ўказа індывідуальны прадпрымальнік, які прэтэндуе на атрыманне такой фінансавай падтрымкі, абавязаны сам атрымаць у падатковым органе даведку аб даходах для прадастаўлення яе ў адпаведны дзяржаўны орган.