У Беларусі а 20.00 зачыніліся ўсе выбарчыя ўчасткі, пачаўся падлік галасоў

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 20.00 зачыніліся ўсе выбарчыя ўчасткі, на якіх ішло галасаванне па выбарах Прэзідэнта краіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Усяго ў Беларусі працавалі 6 тыс. 346 участкаў, яшчэ 44 – за мяжой.   

Выбарчыя камісіі пачалі падлік галасоў. Першыя папярэднія даныя стануць вядомыя праз некалькі гадзін.

Нагадаем, што ў выбарчай гонцы ўдзельнічаюць дзесяць кандыдатаў. Пераможцам стане той з іх, хто набярэ больш за 50% галасоў.-0-