У Беларусі закупкі малака ў насельніцтва за студзень-жнівень знізіліся на 4,7%
20 верасня, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. У Беларусі закупкі малака ў насельніцтва ў студзені-жнівень 2009 года знізіліся на 4,7% і склалі 307,6 тыс. т, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Толькі ў Віцебскай вобласці за гэты перыяд павялічыліся закупкі малака - на 1,3%. У Магілёўскай вобласці яны паменшыліся на 5,4%, у Брэсцкай - на 4,8%, у Гомельскай - на 3,6%.
Найбольшае зніжэнне закупак малака ў асабістых падворках адзначаецца ў Гродзенскай і Мінскай абласцях - адпаведна на 7,9% і 9,2% менш, чым за студзень-жнівень мінулага года. -0-