У Беларусі завяршаецца ўборка бульбы, самая высокая ўраджайнасць у Віцебскай вобласці
У сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі бульба ўбрана з 26,8 тыс. га, што складае 97,8% плошчаў уборкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 21 кастрычніка, выкапана 837,6 тыс. т бульбы (757 тыс. т на тую ж дату мінулага года). У сярэднім з 1 га сёлета збіраюць 312,4 ц бульбы, летась ураджайнасць складала 268,6 ц/га.
Самая высокая ўраджайнасць бульбы ў Віцебскай вобласці - 380,2 ц/га, там убрана 98,6% плошчаў.
Ураджайнасць агародніны і цукровых буракоў таксама перавышае леташнюю. Агародніны збіраюць у сярэднім 263 ц з 1 га (220,8 ц/га летась). План уборкі выкананы на 75,1% (убрана 4,92 тыс. га). Цукровых буракоў сабрана больш за 3,2 млн т карняплодаў пры ўраджайнасці 485,9 ц/га (454,5 ц/га на аналагічную дату мінулага года). У кошт дзяржзаказу прададзена больш за 1,6 млн т цукровых буракоў, што складае 78,3% плана.