У Бярэзінскім запаведніку адкрыецца вяровачны парк для экстрэмалаў

В Березинском заповеднике откроется веревочный парк для экстремалов
Супрацоўнікі Бярэзінскага біясфернага запаведніка рыхтуюцца да сустрэчы першых наведвальнікаў вяровачнага парка «Лясныя забавы».

Супрацоўнікі Бярэзінскага біясфернага запаведніка рыхтуюцца да сустрэчы першых наведвальнікаў вяровачнага парка «Лясныя забавы».

Прагуляцца ў кронах дрэў па спецыяльна абсталяваных вісячых мастках, вяровачных пераправах усе ахвотныя змогуць ужо 1 жніўня. Для аматараў экстрыму рыхтуюць дзве паласы перашкод рознага ўзроўню складанасці, якія ўключаюць 8 і 16 этапаў

«перашкод». Пры гэтым сачыць за бяспекай турыстаў і дапамагаць перамяшчацца па вяроўках будуць інструктары.

Парк

«Лясныя забавы» змогуць наведаць як індывідуальныя турысты, так і арганізаваныя групы. Кошт уваходных білетаў у цяперашні час удакладняецца.

Нагадаем, Бярэзінскі біясферны запаведнік уваходзіць у Сусветную сетку біясферных рэзерватаў праграмы ЮНЕСКА

«Чалавек і біясфера». Ён з'яўляецца найстарэйшым з ахоўных аб'ектаў прыроднай спадчыны Беларусі. Каля 60% тэрыторыі займаюць балоты. У 2014-м тут пабывала звыш 40 тысяч чалавек, што прыкладна на 5-10 тысяч больш, чым у папярэднія гады. Гасцям прапануюць больш за 10 экалагічных маршрутаў. Некаторыя з іх — камбінаваныя: на веласіпедах і байдарках.

Алена Пятрова, "Віцебскія весці"