У Бешанковічах адкрылі новую пляцоўку для варкаўта пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

Доўгачаканым і вельмі патрэбным падарункам, які адкрыў чараду прыемных сюрпрызаў рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», у горпасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці стала адкрыццё новай пляцоўкі для заняткаў варкаўтам.


 Універсальны спартыўны комплекс уяўляе сабой месца для актыўнага адпачынку і заняткаў спортам для дзяцей, падлеткаў, аматараў і прафесійных спартсменаў, а таксама людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Усталяванае тут абсталяванне дазваляе праводзіць трэніроўкі рознай інтэнсіўнасці, у тым ліку з элементамі гімнастыкі, гіравога спорту, паўэрліфтынгу, баскетбола, практыкаванняў стронгмена і інш. Агульны кошт аб'екта складае каля 50 тыс. рублёў.

З прыемнай падзеяй, якая сабрала прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, спартсменаў, прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, мясцовых жыхароў і моладзь, павіншавала старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч:


- Тое, што нас усіх аб'ядноўвае, дазваляе дабівацца вытворчых вынікаў і рэалізацыі сацыяльных праектаў, - гэта салідарнасць і падтрымка адзін аднаго. 2022 год вельмі важны для нашага раёна. Мы адзначаем 575-годдзе. Толькі дзякуючы агульным намаганням, у гэты год нам шмат удалося дасягнуць, правесці значныя мерапрыемствы, адкрыць новыя аб'екты. Дадзеная пляцоўка не стала выключэннем. Праект рэалізаваны пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і яго старшыні Дзмітрыя Лукашэнкі, намаганняў мясцовых улад і жыхароў. Таму мы па праву ганарымся ім.