У Бешанковічах адкрыўся навукова-даследчы цэнтр, які будзе займацца распрацоўкай лекаў супраць раку
На вытворчай пляцоўцы ўжо завершаны агульнабудаўнічыя работы і поўным ходам ідзе мантаж арыгінальнага абсталявання, каб да канца года запусціць завод па вытворчасці прэпаратаў для лячэння злаякасных пухлін і шэрагу цяжкіх інфекцыйных захворванняў.
Па словах старшыні савета дырэктараў «Натівіты» Аляксея Сычова, пачынаць вытворчую дзейнасць плануецца з вадкіх лекавых форм, так званых моноклональных антыцелаў, выкарыстанне якіх у лячэнні онказахворванняў дае магчымасць паменшыць пабочныя эфекты пры правядзенні хіміятэрапіі.
Ужо ў 2017 годзе прадугледжваецца асвоіць выпуск да 7 прэпаратаў па поўным цыкле, а з другога паўгоддзя пашырыць вытворчую праграму за кошт лекавых сродкаў у таблетках і капсулах.
Пра унікальнасць праекта сведчыць не толькі ўзровень навукаёмістасці прадукцыі, але і стварэнне на базе кампаніі навукова-даследчага цэнтра (так званага R&D-цэнтра). Яго задача ў найбліжэйшай будучыні – даследаванне і стварэнне новых тэхналогій. Напярэдадні запуску асноўных вытворчых ліній адбылося ўрачыстае адкрыццё цэнтра, у якім плануецца засяродзіць самыя перадавыя распрацоўкі ў галіне лекавых сродкаў супраць анкалогіі.
У цырымоніі прынялі ўдзел Міхаіл Мясніковіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Панкадж Саксена, кіраўнік дыпламатычнай місіі Славакіі ў Беларусі Юзаф Мігаш, намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч і іншыя афіцыйныя асобы.
Яшчэ адной адметнай асаблівасцю фармацэўтычнай вытворчасці ў Бешанковічах з'яўляецца выбар арыгінальнай стратэгіі фінансавання, якая прадугледжвае паралельна з прамымі замежнымі інвестыцыямі (у асноўным з Літвы) паступленне грашовых сродкаў ад рэалізацыі новых прадуктаў пад таварным знакам «Натывіты». Іх фасоўка і ўпакоўка ажыццяўляецца ў асноўным на беларускім прадпрыемстве «Акадэмфарм».
У выніку каля 40% ад агульнага аб'ёму фінансавання прыпадае менавіта на гэту інвестыцыйную крыніцу. Такая схема стварае дадатковую магчымасць адпрацаваць маркетынг і сістэму продажаў прэпаратаў і ўжо пасля ўводу ўласнага вытворчасці мець гатовы прадуктовы партфель і кола спажыўцоў, што вельмі важна для паспяховага старту, падкрэсліў Аляксей Сычоў.
Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч пабываў на вытворчай пляцоўцы Віцебскага футравага камбіната.
Сяргей Антонаў. Фота Антона Сцепанішчава. «Віцебскія весці».