У Бешанковіцкім раёне перапахавалі астанкі савецкага лётчыка Сцяпана Каваленкі

У брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан перапахавалі ўраджэнца Бешанковіцкага раёна малодшага лейтэнанта Сцяпана Каваленку, астанкі якога былі знойдзены на раскопках непадалёк ад Геленджыка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сцяпан Каваленка быў старэйшым пілотам. У лютым 1943 года ён вылецеў на баявое заданне і не вярнуўся. Паветраны бой для 25-гадовага малодшага лейтэнанта стаў тады апошнім.

Намеснік кіраўніка муніцыпальнага ўтварэння горад-курорт Геленджык Андрэй ЕрмакоўНамеснік кіраўніка муніцыпальнага ўтварэння горад-курорт Геленджык Андрэй Ермакоў

Абломкі яго знішчальніка І-16 выявілі ў 2021 годзе недалёка ад Геленджыка пошукавікі "Кубаньпоиска". На шчасце, удалося высветліць, каму належала паветраная машына і імя пілота. І сёлета летам знайшліся сваякі загінулага героя, які за доблесць і мужнасць быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Родныя Сцяпана Каваленкі пажадалі перапахаваць яго на роднай зямлі. Астанкі савецкага лётчыка ў раён перадалі ўлады Геленджыка, у складзе дэлегацыі была і старшыня Бешанковіцкага раёна Галіна Унуковіч. Яна расказала, што цырымонія перадачы астанкаў лётчыка прайшла ў вельмі кранальнай атмасферы. Да дэлегацыі Бешанковіцкага раёна падыходзілі адпачывальнікі ў Геленджыку беларусы і, калі даведваліся пра знойдзеныя астанкі ўраджэнца Віцебскай вобласці, плакалі. "Гэта былі слёзы страты калісьці агульнага савецкага народа, і незалежна ад нацыянальнасці мы ўсе былі адзіныя", - падзялілася кіраўніца раёна.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КачанаваСтаршыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава

"БЕЛТА"