У Бешанковіцкім раёне ўшанавалі памяць танкістаў, якія загінулі ў гады вайны

Раённая патрыятычная акцыя «Мы памятаем. Шануем. Ганарымся» прайшла ля пахавання танкістаў Васіля Гусева, Пятра Ілюшачкіна і Міхаіла Мараева, якія аддалі свае жыцці ў гады вайны ў імя светлай будучыні многіх пакаленняў.

Урачыстае мерапрыемства прайшло з удзелам старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Церанцьева, прадстаўнікоў раённай улады, ваенна-патрыятычнага клуба «Пошук», Віцебскіх электрычных сетак, выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера «Лідэр».

Шанаваць памяць свайго слаўнага дзеда і яго таварышаў прыехалі ўнук і праўнук Васіля Гусева – Уладзімір і Сяргей Тумарэвы.

Бешанковіцкая раённая газета "Зара"