У Богушэўску адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць пра лётчыка, які загінуў на авіяшоў у Польшчы
У гарадскім пасёлку Багушэўск Сенненскага раёна адкрыта мемарыяльная дошка ў памяць аб лётчыку Аляксандры Марфіцкім. У жніўні 2009-га разам з Аляксандрам Жураўлевічам ён знаходзіўся за штурвалам беларускага знішчальніка Су-27, які пацярпеў крушэнне падчас авіяшоу ў польскім Радаме.
Самалёт мог зваліцца на шматлікіх гледачоў, аднак лётчыкі не сталі катапультавацца, а пастараліся як мага далей увесці яго ад населенага пункта і натоўпу людзей. Яны разбіліся, але цаной свайго жыцця выратавалі чужое. Абодва пасмяротна ўдастоены ордэна "За асабістую мужнасць".
Палкоўніку Марфіцкаму, намесніку камандуючага войскамі па авіяцыі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў ППА, было 53 гады. Ён нарадзіўся ў Багушэўску, скончыў там школу, адтуль з'ехаў паступаць у Харкаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. Мемарыяльная дошка з'явілася на доме па вуліцы Дзяржынскага, дзе прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады. Імем Марфіцкага плануецца назваць адну з вуліц Багушэўска.
Сяргей Голеснік, Савецкая Беларусь