У Богушэўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў адкрылі капліцу ў гонар святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона
- Убачыў падобную капліцу на тэрыторыі адной з устаноў рэспублікі і мне захацелася пабудаваць такую ж тут, - распавёў былы дырэктар дома-інтэрната Віктар Сувораў. – Бо зараз важна не толькі накарміць і апрануць чалавека, трэба думаць і пра душу. А мінулы год даказаў: з дзецьмі трэба займацца духоўным выхаваннем, рабіць усё, каб яны любілі сваю зямлю, ганарыліся нашым народам, ведалі гісторыю.
Віктара Кірылавіча на мерапрыемстве сустракалі асабліва дружнымі апладысментамі. У тым ліку і таму, што менавіта ён стаяў ля вытокаў гэтай добрай і патрэбнай справы. Выхаванцы дома-інтэрната як ніхто іншы маюць патрэбу ў духоўнай падтрымцы і настаўніцтве. Многія з іх па магчымасці ўдзельнічаюць у набажэнствах і рэлігійных абрадах. Але ўсе пражываючыя тут маглі самі наведаць царкву. Цяпер храмавае збудаванне ў іх з'явілася ў крокавай даступнасці.
Дзяржава робіць вельмі шмат для падтрымкі, абароны, паляпшэння якасці жыцця людзей з інваліднасцю, адзначыў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пянін. Асаблівая падзяка тым, хто ўносіць уклад у духоўна-маральнае выхаванне грамадства. Уладзімір Пянін нагадаў, што фарміраванню маральнай культуры спрыяе і заключанае паміж праваслаўнай царквой і дзяржавай пагадненне аб супрацоўніцтве. Яшчэ адзін крок у яго рэалізацыі – адкрыццё на тэрыторыі Богушэўскага дома-інтэрната капліцы, каб усе жадаючыя змаглі далучыцца да веры.
У Віцебскай вобласці 15 стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, якія прызначаны для грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі. І Багушэўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў – адзіны, на тэрыторыі якога размешчана культавае збудаванне. Яго адкрыццё стала знакавай падзеяй: цяпер не толькі дзеці, але і іх бацькі, работнікі інтэрната могуць дакрануцца да святога, пабыць наадзіне з Богам.
Ганаровае права перарэзаць стужку даверылі намесніку старшыні аблвыканкама Уладзіміру Пяніну, старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандру Хрыстафораву, дырэктару дома-інтэрната Алене Лаўткінай, памочніку кіраўніка Віцебскай епархіі ігумену Нілу Падабеду. Малебен з падзякай з нагоды адкрыцця капліцы адслужылі Ніл Падабед і настаяцель храма Святых Апосталаў Пятра і Паўла іерэй Рыгор.