У Браславе абвясцілі конкурс на эскіз скульптуры - сімвала рэгіёна
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама запрашае браслаўчан, гасцей горада і раёна прыняць удзел у раённым конкурсе па распрацоўцы эскіза скульптурнай кампазіцыі, якая б адлюстроўвала своеасаблівасць сінявокай Браслаўшчыны.
Уласны праект скульптуры-сімвала, які адлюстроўвае прыродную або гістарычную асаблівасць краю, трэба падаць да 20 снежня ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Па выніках конкурсу яго пераможца атрымае дыплом і каштоўны падарунак. У перспектыве па яго эскізе будзе выраблена скульптурная кампазіцыя, якую ўсталююць у Браславе. Даведкі па тэлефонах: 35-1-64, 63-0-19.