У Браславе абвешчаны конкурс на лепшую дэкаратыўную елку
Музей традыцыйнай культуры запрашае прыняць удзел у конкурсе на лепшую дэкаратыўную навагоднюю ёлачку.
Яна можа быць зроблена з любога матэрыялу і ў любой тэхніцы. Свае вырабы ўдзельнікі павінны прынесці ў музей традыцыйнай культуры па адрасе: вуліца Гагарына, 7. Апошні дзень прыёму работ – 17 снежня.
Галасаванне за работы, падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас адкрыцця выставы "Калядныя ўзоры" клуба майстроў народнай творчасці "Ля возера" 19 снежня а 16.00.