У Браславе пройдзе конкурс бардаўскай песні, прысвечаны Андрэю Макарэвічу
У браслаўскім Доме культуры 15 снежня пройдзе раённы конкурс аўтарскай песні "Я спяваю...", прысвечаны 60-годдзю легендарнага расійскага музыканта, спевака, паэта, кампазітара, мастака, лідара рок-гурта "Машина времени" Андрэя Макарэвіча. Свой юбілей зорка адзначыць 11 снежня.
У конкурсе возьмуць удзел 12 выканаўцаў з Браслава і Браслаўскага раёна. Канкурсанты павінны выканаць дзве песні: адну - з рэпертуару Андрэя Макарэвіча і рок-гурта "Машина времени", другую - на свой выбар.
Перад гледачамі таксама выступіць рок-гурт "Сі-4" (ex. the LABBUHI). Пачатак конкурсу а 15.00, уваход бясплатны.
Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама.