У Браславе прайшлі абласныя «Дажынкі»

 
Да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі Віцебшчына падышлі з саліднымі вынікамі. Вобласць выканала дзяржзаказ у аб'ёме 115 тысяч тон збожжа. 




А агульная вага каравая вобласці склала 980 тысяч тон. Гэта на траціну больш, чым год таму. Вырасла і сярэдняя ўраджайнасць: з 25 цэнтнераў з гектара ў 2018-м да 29,8 цэнтнера ў гэтым годзе. Лепшая ўраджайнасць адзначана ў сельгаспрадпрыемстве «Ларынаўка» (Аршанскі раён) - 83,2 цэнтнера з гектара.

Лідарам па валавым зборы аказаўся Аршанскі раён - 118 тысяч тон. Віцебскі намалаціў 100 тысяч тон. Больш за палову ўраджаю сабралі інтэграцыйныя структуры: Глыбоцкая, Полацкая, Віцебская і Аршанская. На рахунку апошняй - 138 тысяч тон. Усе лепшыя раёны, гаспадаркі і хлебаробы атрымалі прызы і падарункі. У тым ліку грашовыя прэміі, аўтамабілі ВАЗ і трактары МТЗ.

На уборцы ўраджаю працавалі 1,24 тыс. зернеўборачных экіпажаў, сярод іх 67 маладзёжных, 36 сямейных. 319 экіпажаў камбайнераў перавысілі тысячны намалот, рубеж у 2 тыс. скарылі 24 экіпажы, трохтысячны намалот пераадолелі 8. Акрамя таго, упершыню ў гісторыі Віцебскай вобласці з'явіліся 5 экіпажаў-чатырохтысячнікаў.

Па словах Мікалая Шарстнёва, вобласць узяла курс на інтэнсіўнае земляробства. У захаванні севазвароту закладзена фарміраванне паўнавартаснага ўраджаю. Стаўка зроблена на пашырэнне пасяўных плошчаў збожжавых і алейных культур. "Нам надзвычай важна забяспечыць галіну жывёлагадоўлі ўласным танным бялком у поўным аб'ёме, а гэта залог павелічэння прадукцыйнасці і зніжэння выдаткаў на канчатковую прадукцыю: малако і мяса", - адзначыў губернатар.

Старшыня аблвыканкама дадаў, што залог поспеху культуры земляробства і вытворчасці прадукцыі раслінаводства ў Віцебскай вобласці залежыць ад трох асноўных складаемых: надвор'я, пісьменнай зладжанай працы кадраў, неабходнай аснашчанасці тэхнікай і эфектыўнасці яе выкарыстання. "Каб выканаць усё ў

аптымальныя тэрміны з захаваннем тэхналогіі вырошчвання культур і выйсці на лепшыя паказчыкі ў краіне, надзвычай важна ў найкароткі час забяспечыць тэхнічнае пераўзбраенне АПК з акцэнтам на павелічэнне прадукцыйнасці. Гэта дазволіць у два разы хутчэй і якасней праводзіць усе сельгасработы і ў выніку сысці ад іх напластавання, уласцівага толькі паўночнаму рэгіёну", - сказаў Мікалай Шэрстнёў.

Кіраўнік вобласці акцэнтаваў увагу на важнасці зрабіць аграрную галіну прэстыжнай. "Сур'ёзны крок у гэтым напрамку зроблены: у вобласці з мінулага года ўкаранёны падыход па змене схемы аплаты працы спецыялістам жывёлагадоўчай галіны, а таксама механізатарам. Паэтапна будзе перагледжана зарплата і для іншых катэгорый сельскіх працаўнікоў, - запэўніў губернатар. - Ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, вышэйшай адукацыі павялічана працягласць вытворчай практыкі, якую навучэнцы праходзяць у перадавых гаспадарках вобласці. Ды і самім арганізацыям як заказчыкам кадраў важна непасрэдна ўдзельнічаць у фарміраванні каманды сапраўдных прафесіяналаў для сваіх прадпрыемстваў. Усё гэта дазваляе злучыць дэталі вялікага механізму для змены мыслення і стварэння выніковай схемы развіцця АПК".





Пераўтварыўся да «Дажынак» і Браслаў. Па словах Аляксандра Баданіна, старшыні Браслаўскага райвыканкама, да свята работнікаў вёскі ў горадзе абнавілі больш за 100 аб'ектаў:

- Гэта дзіцячы сад, школа. Працягваецца рамонт ЦРБ. Адрэмантаваны 16 аб'ектаў жылфонду, заасфальтаваны дарогі. Адзін са знакавых аб'ектаў - набярэжная, дзе падчас «Дажынак» праходзіць паветранае шоў і водная феерыя. Гэта вядомае, наведвальнае месца. У выніку горад стаў утульным і прывабным як для мясцовых жыхароў, так і для турыстаў. Усяго на падрыхтоўку да «Дажынак» з абласнога бюджэту было выдзелена 20 мільёнаў рублёў.

 




Паз-д-раў-лен-не ад Прэзідэнта краіны ўдзельнікам абласных «Дажынак» перадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка. А старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў падзякаваў усім хлебаробам рэгіёну і партнёрам, якія дапамаглі збіраць хлеб:




- Мы зробім усё, каб каравай Віцебшчыны з кожным годам станавіўся весамее.

У наступным годзе эстафету абласных «Дажынак» прыме Віцебск і Віцебскі раён.





 

Па матэрыялах "СБ" і БЕЛТА. Фота "СБ" і "Віцебскіх вестак".