У Браславе адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў памежных ведамстваў Беларусі і Латвіі

В Браславе состоялась рабочая встреча руководителей пограничных ведомств Беларуси и Латвии

10 красавіка ў Браславе адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў памежных ведамстваў Беларусі і Латвіі.

На сустрэчы былі падпісаны міжведамасныя нарматыўныя акты – Пратакол «Аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай пагранічнай аховай Латвійскай Рэспублікі» і Пратакол «Аб узаемадзеянні ў галіне абмену інфармацыяй аб абстаноўцы на беларуска-латвійскім участку мяжы і пагрозах пагранічнай бяспецы».

Пратаколы з'яўляюцца працягам развіцця прававой базы супрацоўніцтва, аснову якога складае падпісаны роўна год таму міжурадавы Дагавор аб рэжыме беларуска-латвійскай дзяржаўнай мяжы.

У падпісаных дакументах вызначаюцца напрамкі, формы супрацоўніцтва, а таксама пералік звестак, па якіх будзе ажыццяўляцца ўзаемны абмен інфармацыяй.

Таксама падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне бягучай абстаноўкі і пытанняў функцыянавання пунктаў пропуску на беларуска-латвійскай мяжы.