У Браслаўскім раёне ўшанавалі першага ў краіне камбайнера-двухтысячніка
У сельскай гаспадарцы Сяргей Зелянкевіч
працуе 10 гадоў, працуе на Глыбоцкім камбікормавым заводзе. Цяпер
прыкамандзіраваны на час жніва ў Браслаўскі раён. "У дзяцінстве працаваў з
дзядзькам, быў памочнікам на камбайне "Палессе". Сельская гаспадарка
зацікавіла, пазней самастойна працаваў на "Палессе", цяпер
далі замежную тэхніку. Галоўнае, каб надвор'е было добрае", - сказаў
Сяргей Зелянкевіч.
Заходнія раёны Віцебскай вобласці больш
за ўсё пацярпелі ад спёкі, але за кошт цэнтральных і ўсходніх рэгіёнаў
плануецца кампенсаваць недахоп. Ураджай чакаецца значна вышэй за ўзровень
мінулага года. "Гэта гістарычны момант, каб на Віцебшчыне, а не ў больш
цёплых рэгіёнах першым у краіне з'явіўся двухтысячнік. Калі надвор'е дазволіць
сабраць усё выраслае, то не выключана, што ў нас будзе рэкордны валавы збор.
Але галоўнае тут тэхналогія. Калі яна вытрымана, то незалежна ад надвор'я
атрымаеш максімальны ўраджай", - адзначыў кіраўнік вобласці Мікалай
Шарстнёў. Ён пажадаў перадавіку не зніжаць тэмп і трымацца ў лідарах
уборачнай кампаніі.
Кіраўнік ААТ "Бярозавы край" Андрэй Мацук распавёў, што цяпер на палях гаспадаркі працуюць дзевяць камбайнаў, у бліжэйшы час далучацца яшчэ тры. Усяго сабрана каля 30% плошчаў. "Ураджайнасць складае 39 ц/га, з прычыны засухі (выпала ўсяго 7%(ападкаў ад нормы) гэта добры вынік. Па тэхналогіях спрацавалі добра, правялі своечасова падкормку і хімапрацоўку", - дадаў дырэктар.
Усяго ў Віцебскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя культуры трэба ўбраць на плошчы 354 тыс. га. Цяпер убрана больш за 5% плошчаў.
БЕЛТА. Фота БЕЛТА і газеты "Віцебскія весці".