У Чашніках з'явіцца новы парк з выставай браняванай тэхнікі і пляцоўкай для аркестра
Новы парк хутка з'явіцца ў Чашніках. Назву яму
жыхары яшчэ не прыдумалі, але агульная канцэпцыя ўжо гатовая. Гэта будзе патанаючы ў
кветках куток з выставай браняванай тэхнікі пад адкрытым небам і
спецыяльнай пляцоўкай для выступленняў духавога аркестра.
З часам гэтае месца стане адным з самых прыгожых, утульных і наведвальных у райцэнтры. Бо побач размешчаны дзіцячая школа мастацтваў, гарадскі Дом культуры, гістарычны музей.
Ужо пачаты работы па рэканструкцыі плошчы. Прыбраны старыя дрэвы, ідзе ўкладка тратуарнай пліткі, выбіраюцца размяшчэнне дарожак, эскізы лавак і малых архітэктурных формаў.
Алена Целятка, "Віцебскія весці".