У Чашніках прайшоў першы ў вобласці конкурс па продажы каштоўных паперкаў адкрытых акцыянерных таварыстваў

Айчынны інвестар набыў пакет акцый ААТ «Універсалторг» (больш за 98% статутнага фонду) амаль за 12,9 млрд рублёў.

Як паведамілі «Віцебскім весткам» у фондзе «Віцебскаблмаёмасць», цікавасць да прыватызацыі камунальных актываў праявіў адзін патэнцыйны пакупнік. Да продажу было прапанавана звыш 475 тыс. акцый, якія знаходзяцца ва ўласнасці раёна. Інвестар пагадзіўся набыць каштоўныя паперы і абавязаўся выканаць шэраг умоў, у тым ліку пагасіць крэдыторскую запазычанасць прадпрыемства, інвеставаць у развіццё акцыянернага таварыства не менш за 150 тыс. долараў, на працягу двух гадоў пашырыць асартымент крам, а таксама захаваць сетку грамадскага харчавання ва ўстановах адукацыі Навалукомля.

Паводле даных райвыканкама, сёння ў склад ААТ «Універсалторг» уваходзяць 10 крам, з іх 2 аб'екты працуюць у сельскай мясцовасці, 12 пунктаў грамадскага харчавання ў садках і школах горада.

Сяргей Анто́наў, «Віцебскія весткі».