У чатырох з пяці намінацый Міжнароднай выстаўкі-кірмашу «БелТЭКСлегпрам. Восень 2014» лідарамі сталі прадпрыемствы Віцебшчыны
Трыумфальным можна назваць удзел прыдзвінскіх вытворцаў у XXXV Міжнароднай выстаўцы-кірмашы «БелТЕКСлегпрам. Восень 2014» па аптовым продажы тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці, якая праходзіла ў пачатку кастрычніка ў Мінску. Экспертная камісія па падвядзенні вынікаў конкурсаў па выніках выстаўкі вызначыла лідараў у пяці намінацыях, прычым у чатырох з іх маюцца прадстаўнікі Віцебшчыны. Так, у намінацыі «За вытворчасць высокакачэстнай, канкурэнтаздольнай прадукцыі» перамогу атрымалі РВУПТП «Аршанскі льнокамбінат», ТАА Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка».
«За найлепшую экспазіцыю на выставе» адзначана ААТ «Сцяг індустрыялізацыі». «За лепшае дызайнерскае рашэнне, стварэнне новых імпартазамяшчальных асартыментных калекцый» сярод лідараў ЗАТ Аршанскай ПТФ «Світанак». Дыпломам пераможцы ў намінацыі «За актыўнае дзелавое супрацоўніцтва з партнёрамі ў прасоўванні айчынных тавараў лёгкай прамысловасці» ўзнагароджана ААТ «Віцебскі ўнівермаг».
Усяго ў Міжнароднай выставе-кірмашы
«БелТЭКСлегпрам. Восень 2014» удзельнічалі больш за 200 экспанентів з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і Турцыі. Канцэрн «Беллегпрам» прадстаўлялі 47 прадпрыемстваў: 9 тэкстыльных, 10 трыкатажных, 14 швейных, 14 гарбарна-абуткавых.Алена Пятрова, "Віцебскія весці"