У чатырох медустановах Віцебска можна замовіць талоны праз інтэрнэт-сэрвіс

В четырех медучреждениях Витебска можно заказать талоны через интернет-сервис

На сённяшні дзень да сэрвісу Талон.бай падключаны Цэнтральная паліклініка на вуліцы Церашковай, дзіцячы клінічны цэнтр на Чкалава, паліклініка № 3 на Маскоўскім праспекце і жаночая кансультацыя радзільні № 2.

На сённяшні дзень да сэрвісу Талон.бай падключаны Цэнтральная паліклініка на вуліцы Церашковай, дзіцячы клінічны цэнтр на Чкалава, паліклініка № 3 на Маскоўскім праспекце і жаночая кансультацыя радзільні № 2.

На сайце прадстаўлена актуальная інфармацыя аб графіку працы ўрачоў медыцынскіх устаноў і свабодных талонах для замовы – як праз інтэрнэт, так і ў рэгістратуры ўстановы (па тэлефоне або асабіста). Гэтыя даныя запаўняюцца медыцынскімі рэгістратарамі ў паліклініцы, а сэрвіс запытвае іх з інфармацыйнай базы ўстановы і адлюстроўвае ў зручным выглядзе.

Узяць талончык да ўрача праз інтэрнэт дастаткова проста. Спачатку трэба выбраць бальніцу, спецыялізацыю ўрача, самога ўрача і затым падабраць зручны для вас час. Каб завяршыць замову, неабходна ўнесці асабістыя даныя – прозвішча і ініцыялы, дату нараджэння, адрас. Замоўленыя талоны можна праглядаць, адмяняць або друкаваць прама з сайта.

Да сэрвісу Талон.бай ужо падключана 90 мед устаноў Беларусі – як дарослыя, так і дзіцячыя паліклінікі. Штомесяц сайт наведваюць больш за 240 тысяч чалавек.

У будучыні да сістэмы інтэрнэт-рэгістратуры ў Віцебску плануе падключыцца паліклініка № 8 на вуліцы Лакаматыўная.

Партал ПРОВИТЕБСК