Сярод найбольш добраўпарадкаваных гарадоў Беларусі – Глыбокае

В числе самых благоустроенных городов Беларуси – Глубокое

На нарадзе ў намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Калініна былі агучаны вынікі штогадовага рэспубліканскага агляду-конкурсу санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў.

Прыемна адзначыць, што па выніках 2012-га сярод пераможцаў прадстаўлена і Віцебшчына. Так, у ліку лепшых у сваёй намінацыі апынулася Глыбокае. Акрамя таго, за значную дынаміку росту ўзроўню добраўпарадкавання быў адзначаны аграгарадок Камень Лепельскага раёна. Пераможцы спаборніцтва атрымаюць пераходны вымпел і прэмію са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Наталля РЫЖКОВА, «Віцебскі рабочы».