У снежні ў Віцебску павінен адбыцца творчы вечар народнага артыста СССР Васіля Ланавога.

В декабре в Витебске должен состояться творческий вечер народного артиста СССР Василия Ланового.

Імя гэтага савецкага акцёра тэатра і кіно вядома не толькі старэйшаму пакаленню, але і моладзі.

Васіль Сямёнавіч не быў нашчадкавым артыстам, яго бацькі – украінскія сяляне, якія ў свой час перабраліся ў Маскву. Але ён стаў адным з тых куміраў, па якіх уздыхалі тысячы дзяўчат Савецкага Саюза. Ён бліскуча выконваў самыя розныя ролі: Паўла Каржагіна ў аднайменным фільме, Артура Грэя ў «Алых ветразях», Анатоля Курагіна ў «Вайна і мір» і многія іншыя. А за ролю Івана Варавы ў кінастужцы «Афіцэры» Ланавы ў 1971 годзе быў названы лепшым акцёрам года. Нават з'яўляючыся ў эпізодах, ён не заставаўся незаўважаным: усе памятаюць адпачывальніка на пляжы ў карціне «Паласаты рэйс». Як Васілю Сямёнавічу ўдавалася быць настолькі пераканаўчым, якім чынам ён заваёўваў сэрцы гледачоў? Прыдзвінцы атрымаюць магчымасць даведацца адказы на некаторыя пытанні з першых вуснаў, наведаўшы 6 снежня КЗ «Віцебск», дзе пройдзе творчы вечар народнага артыста СССР Васіля Ланавога.

Лія ІЎЧАНКА.

«ВР»