У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь юным грамадзянам уручылі пашпарты
Па традыцыі напярэдадні і непасрэдна ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» маладыя людзі становяцца ўладальнікамі свайго галоўнага дакумента. Сёння на Віцебшчыне ва ўрачыстай абстаноўцы выдатнікам вучобы, актывістам грамадскай дзейнасці і спартыўнага жыцця пашпарты ўручаюць прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскія дзеячы.
Для Вольгі Казакевіч (на фота) уручэнне галоўнага дакумента грамадзяніна краіны стала адным з самых яркіх уражанняў. Напярэдадні Дня Канстытуцыі чатырнаццацігадовая вучаніца сярэдняй школы №12 Віцебска апынулася ў ліку тых 27 рабят з усёй рэспублікі, якія атрымалі пашпарты ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў Мінску. Цырымонія праходзіла з удзелам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Бузоўскага і першага сакратара ЦК БРСМ Андрэя Белякова, якія павіншавалі школьнікаў і адзначылі, што цяпер маладыя людзі становяцца паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй дзяржавы.
творчасці «Скрыжаванне-2015». А колькі дарог яшчэ наперадзе! Вольга МАСЛОЎСКАЯ. Фота Антона СЦЕПАНІШЧАВА. «Віцебскія весці».