У Дзень друку ў Віцебскай вобласці ўзнагародзілі лепшыя СМІ

В День печати в Витебской области наградили лучшие СМИ
Журналісты, рэдактары, выдаўцы і паліграфісты 5 мая адзначылі Дзень друку. 7 мая прафесійнае свята работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Прадстаўнікоў «чацвёртай улады» Прыдзвіння і ўсіх, для каго з'яўленне газеты, стварэнне тэленавін і радыёперадач — справа тэхнікі, ад імя кіраўніка вобласці і сябе асабіста павіншаваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.

– У нашы дні журналістыка ўяўляе сабой магутную сілу, яе значэнне ў сучасным жыцці пастаянна ўзрастае, – падкрэсліў ён. – У сувязі з гэтым асаблівыя патрабаванні прад'яўляюцца і да людзей, якія працуюць у сродках масавай інфармацыі. Ваша грамадзянская пазіцыя, інтэлект, аб'ектыўнасць і сумленнасць вызначаюць якасць інфармацыйнага прадукту, які істотна ўплывае на грамадскую свядомасць. Адсюль вынікае галоўная задача, якая складаецца не ў пошуку сенсацыі, а ў тым, каб дакапацца да сутнасці з'яў, якія ляжаць глыбока пад паверхняй паўсядзённага жыцця, дапамагчы чытачам, гледачам, слухачам разабрацца, што адбываецца ў нашым складаным свеце.


Ваша пазіцыя павінна заключацца ў тым, каб не хаваць недахопы, а выяўляць іх, аналізаваць прычыны і паказваць шляхі вырашэння. Менавіта так працуюць рэдакцыі газет «Віцебскія весці», «Віцьбічы», «Дзвінская праўда» Верхнядзвінскага, «Чырвоны прамень» Чашніцкага, «Герой працы» Шумілінскага раёнаў, «Веснік Глыбоччыны», «Лепельскі край», «Полацкі веснік», «Пастаўскі край», «Наша Талачыншчына» і іншых рэгіянальных выданняў вобласці.

Уладзімір Тэрэнцьеў таксама адзначыў, што неабходна ўлічваць змены, якія адбываюцца на інфармацыйным полі ў сучасных умовах. У першую чаргу сыход значнай часткі традыцыйнай аўдыторыі дзяржаўных СМІ ў Інтэрнэт, што патрабуе ад ідэолагаў і журналістаў актыўнай працы на інтэрнэт-пляцоўках. І мінулы год для паўночнага рэгіёну ў гэтым плане стаў прарыўным.

Вялікім дасягненнем з'яўляецца тое, што афіцыйны сайт Віцебскага аблвыканкама атрымаў перамогу ў конкурсе Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі ”TIBO-2016“ у намінацыі ”Абласныя, гарадскія і раённыя выканаўчыя камітэты“. Яго прыкладу павінны прытрымлівацца ўсе дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы вобласці, заклікаў Уладзімір Уладзіміравіч.

Закранаючы тэму «Віцебскіх вестак», ён звярнуў увагу, што абласная газета прайшла перыяд станаўлення. Падбор творчага калектыву, вызначаны галоўны рэдактар, створаны умовы для прадукцыйнай працы. Задача нумар адзін – нарошчваць творчы патэнцыял і пашыраць чытацкую аўдыторыю.

– З'яўляючыся трыбунай кіраўніцтва вобласці, ”Віцебскія весці“ павінны прысутнічаць у кожным працоўным калектыве, быць на стале ў кіраўнікоў, дэпутатаў, старэйшын, прыходзіць ва ўсе арганізацыі, установы, стаць сваёй газетай у любым доме, – сказаў Уладзімір Тэрэнцьеў.

Далей

адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу друкаваных СМІ на прэмію ім. Ф.Скарыны і конкурсу электронных СМІ на прэмію ”Віцязь“. Сёлета перамогу атрымалі рэдакцыі раённых газет «Дзвінская праўда» і “Сцяг Перамогі” (Ліёзна). У намінацыі “Лепшы творчы праект журналістаў рэгіянальных друкаваных СМІ” адзначаны калектыў рэдакцыі “Герой працы”. Раённая газета “Голас Расоншчыны” стала лідарам у намінацыі “Лепшы афіцыйны інтэрнэт-рэсурс друкаваных СМІ Віцебскай вобласці”. Лаўрэаты прэміі “Віцязь” – “Рэдакцыя тэлепраграмы “Вектар ТВ” (Наваполацк) і калектыў радыёпраграмы “Радыё-Віцебск”.


Акрамя таго, лепшым з лепшых былі ўручаны Падзякі старшыні аблвыканкама. Такой гонару ўдастоены два супрацоўнікі абласной газеты «Віцебскія весці»: вядучы карэспандэнт інтэрнэт-рэсурсу рэдакцыі Вольга Булавка, шмат у чым дзякуючы якой сайт аблвыканкама заваяваў вышэйшую ўзнагароду ”TIBO-2016“ – крыштальны глобус, і загадчык аддзела Сяргей Кочатаў, які прафесійна і усебакова раскрывае на старонках выдання тэму інавацыйнай, інвестыцыйнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Прыдзвінскага краю.

Алена СЫС, фота Антона СЦЕПАНІШЧАВА, «Віцебскія весці».