У вёску Ског Сянненскага раёна праведзены прыродны газ

В деревню Ског Сенненского района проведён природный газ
На карце газіфікацыі Віцебшчыны з'явіўся яшчэ адзін населены пункт. Блакітнае паліва паступіла ў вёску Ског Сенненскага раёна.

Такой колькасці гасцей не прыгадаюць мясцовыя жыхары. Разрадзіць з імі радасць з нагоды паляпшэння ўмоў жыцця, якое звязана з прыходам прыроднага газу ў іх дамы, прыехалі старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, генеральны дырэктар ДВА «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка, прадстаўнікі мясцовай улады і іншыя афіцыйныя асобы.

– Гэта падзея, на якую мы ўсе сабраліся, паказвае, што жыхары і невялікіх населеных пунктаў маюць права на годнае жыццё. У гэтым плане мы нямала робім. Два гады таму, як бы ні было складана з фінансамі, мы прынялі рашэнне звярнуць увагу на Богушэўск. Сёння бачны вынік – заасфальтаваны дарогі, добраўпарадкаваны парк, сквер, прыведзена ў парадак школа. І праца будзе працягвацца. Ёсць планы пабудаваць завод па вытворчасці пелет. Пасёлак будзе жыць і развівацца. Будучыня ёсць і ў вёскі, якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад Богушэўска. Будзе газ – людзі з вялікім задавальненнем будуць тут будавацца. Бо месцы прыгожыя – лес, возера. Усё ёсць для выдатнага жыцця, – адзначыў Мікалай Шарснёў, які разам з іншымі ганаровымі гасцямі запаліў сімвалічны факел.

Аб перспектывах развіцця населенага пункта распавёў старшыня Сенненскага райвыканкама Ігар Мароз. У прыватнасці, сёлета ў Скогу прыступяць да будаўніцтва станцыі абязжалезвання, у наступным – пачнецца капітальны рамонт шматкватэрнага дома, запланаваны работы па добраўпарадкаванні.

На сённяшні дзень па працягласці газавых сетак (230 км) Сенненскі раён займае адно з лідзіруючых месцаў у вобласці. Блакітнае паліва падведзена да 19 сельскіх населеных пунктаў, 9 з 15 аграгарадкоў. Агульная працягласць новага ўчастка газаправода, які ўступіў у строй, склала 1,9 км. На прыроднае паліва пераведзены 27 кватэр у шматкватэрным доме, раней газіфікаваных ад рэзервуарнай устаноўкі звадкаванага газу, і 23 індывідуальныя дамы (спажывецкі кааператыў). У перспектыве да газаправода плануецца падключыць каля 80 прыватных домаўладанняў, а таксама малочнатаварную ферму.

Асабліва адметныя работнікі, дзякуючы якім у населены пункт прыйшоў прыродны газ, адзначаны ўзнагародамі аблвыканкама, міністэрства энергетыкі і ДВА «Белтопгаз».

Як адзначыў Віктар Каранкевіч, прыродны газ застаецца самым шырока выкарыстоўваным энерганосьбітам у Рэспубліцы Беларусь. Яго перавагі ў параўнанні з іншымі відамі паліва відавочныя – экалагічнасць, высокая цеплатворная здольнасць і чысціня ў дамах.

За мінулы год на Віцебшчыне пабудавана больш за 42 км падводзячых газаправодаў, па якіх прыроднае паліва прыйшло ў аграгарадкі і сельскія населеныя пункты ў Бешанковіцкім, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім, Полацкім, Віцебскім, Лепельскім, Сенненскім, Талачынскім і Шаркаўшчынскім раёнах. Гэта сведчыць аб стварэнні ўмоў для далейшага развіцця сельскай мясцовасці, бо на сённяшні дзень прыродны газ застаецца самым зручным у выкарыстанні і недарагім энерганосьбітам.

На даступнасць прыроднага газу для жыхароў сельскіх населеных пунктаў накіраваны нормы Указа Прэзідэнта ад 2 чэрвеня 2006 г. №368, згодна з якім на будаўніцтва вулічных размеркавальных газаправодаў для спажывецкіх кааператываў па газіфікацыі прадугледжана падтрымка дзяржавы на суму да 70% ад кошту работ. Грамадзяне таксама могуць скарыстацца льготнымі крэдытамі, якія выдаюцца «Беларусбанкам» на тэрмін да 2 гадоў пад 3% гадавых.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў у рэспубліцы надаецца асаблівая ўвага развіццю сельскай мясцовасці. Да 2010 года дзейнічала праграма адраджэння і развіцця вёскі, далей — устойлівага развіцця сельскай мясцовасці, у цяперашні час — Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе».

З'яўленне прыроднага газу звязваецца з перспектывамі развіцця рэгіёнаў: стварэння новых вытворчасцей і новых працоўных месцаў; перспектывамі стварэння і развіцця інфраструктуры для забеспячэння працоўнымі рэсурсамі; павышаецца прывабнасць адпаведнай тэрыторыі.

"Віцебскія весці".