У дні «Славянскага базару» віцебскі гарадскі транспарт ходзіць і ўночы

В дни "Славянского базара" витебский городской транспорт ходит и ночью

У фестывальныя дні – з 7 па 15 ліпеня – у Віцебску да трох гадзін ночы прадоўжана праца грамадскага транспарту па некаторых маршрутах. Гэта аўтобусы № 1, 2, 3, 6, 7, 10, 11, 12, 13, 14, 18, 26, 34; тралейбусы № 1, 2, 3, 4, 5, 8, 9, 10; трамваі № 1, 2, 7, 8.

Разліковы час прыбыцця транспарту да заканчэння канцэртаў у Летнім амфітэатры:

7 і 8 ліпеня – да 23.45;

9 ліпеня – да 22.50;

10 ліпеня – да 20.15 і 23.50; у ноч з 10 на 11 ліпеня – да 3.45;

11 ліпеня – да 20.00; у ноч з 11 на 12 ліпеня – да 0.10 і 3.15;

12 ліпеня – да 20.15 і 0.00;

13 ліпеня – да 20.00; у ноч з 13 на 14 ліпеня – да 0.15;

14 ліпеня – да 20.15; у ноч з 14 на 15 ліпеня – да 0.50;

15 ліпеня – да 22.50.

Рухомы састаў падаецца да заканчэння канцэртаў у названы час да найбліжэйшай ад плошчы Свабоды прыпынку па шляху следавання, за выключэннем трамваяў. Трамваі адпраўляюцца з прыпыначных пунктаў праз 20 хвілін пасля заканчэння канцэртаў з інтэрвалам руху 10 хвілін.

Для бяспекі гараджан і гасцей Віцебска ў раёне Летняга амфітэатра ў дні фестывалю з 16.00 да 5.00 пры неабходнасці будуць закрываць прыпынкі "Плошча Свабоды" на вуліцы Леніна і праспекце Фрунзе.