У Докшыцах пасля рэканструкцыі адкрылі харчаблок цэнтральнай раённай бальніцы
У Докшыцах учора пасля рэканструкцыі урачыста адкрылі харчаблок цэнтральнай раённай бальніцы. У цырымоніі прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач, кіраўніцтва раёна, калектыў бальніцы, мясцовыя жыхары. Прыехаў у Докшыцы павіншаваць медыкаў, пацыентаў і ўсё насельніцтва рэгіёна са знакавай падзеяй і старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.
Докшыцкая ЦРБ разлічана на 94 ложкі. Паколькі харчаванне — важная састаўляючая працэсу выздараўлення, у свой час было прынята рашэнне абнавіць харчаблок, які не рамантаваўся з канца 1980-х. Работы, па словах галоўнага ўрача Докшыцкай ЦРБ Сяргея Кубора, вяліся з сярэдзіны лета гэтага года:
— З бюджэту было выдзелена 700 тысяч рублёў. Каб іх своечасова асвоіць, будаўнікі працавалі у дзве змены. Ад старога будынка засталася толькі скрынка. Унутры ўсё адрамантавалі, памянялі камунікацыі, вокны. На кухні ўсталявалі новыя індукцыйныя пліты, параварку. Абнавілі халадзільнае абсталяванне і пад'ёмнік, які дастае прадукты са склада. Усё гэта дапаможа зрабіць дыетычнае харчаванне пацыентаў больш разнастайным.
Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу на тое, што аб'ект адкрыты напярэдадні 7 лістапада:
— Да савецкага перыяду гісторыі ставяцца па-рознаму. Але менавіта ў тыя гады з'явілася добрая традыцыя — да святочных дат адкрываць сацыяльна значныя аб'екты. У Беларусі Кіраўнік дзяржавы, Урад, заканадаўчы орган улады пытанням аховы здароўя надаюць вялікую ўвагу. У гэтай сферы выбудавана дакладная сістэма заканадаўства. Ні адна сесія Палаты прадстаўнікоў не праходзіць, каб на ёй не разглядаліся гэтыя пытанні. Нядаўна, да прыкладу, мы прынялі законы аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі, аб лекавых сродках. Зараз разглядаецца бюджэт на 2020 год, дзе прадугледжваецца павелічэнне асігнаванняў на развіццё аховы здароўя на 14,7%.
Заўважым: у рабоце па ўдасканаленню сістэмы аховы здароўя ўвага надаецца не толькі сталіцы, абласным цэнтрам, але і рэгіёнам. За апошнія 5 гадоў на мадэрнізацыю тэрапеўтычнага аддзялення Докшыцкай ЦРБ, рамонтяе паліклінікі, харчаблока, на будаўніцтва і аснашчэнне стаматалагічнага аддзялення было выдаткавана амаль 4 мільёны 250 тысяч рублёў. Стаматалогія сёння ў Докшыцах, дарэчы, адна з лепшых не толькі на Віцебшчыне, але і, мабыць, у краіне. Невыпадкова за 9 месяцаў гэтага года акрамя мясцовых жыхароў яна прыняла 200 пацыентаў са сталіцы і Мядзельскага раёна.